Аб гэтым заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак.
5 ліпеня прайшла сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа з членамі Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў, кіраўнікамі і прадстаўнікамі беларускіх дыяспар за мяжой у фармаце відэа-канферэнц-сувязі. У час сустрэчы абмяркоўвалісь пытанні давядзення праўдзівай інфармацыі аб падзеях у Беларусі, а таксама рэалізацыі сумесных творчых і іншых праектаў.
«На сувязь выходзяць суполкі як з Расійскай Федэрацыі, так і краін далёкага замежжа. Падтрыманне адносін са сваёй Радзімай вельмі важна для беларусаў, якія пражываюць далёка за межамі нашай краіны. Але важна гэта таксама і для нашай краіны, таму што гэта людзі, якія нясуць аб’ектыўную інфармацыю аб тым, чым жыве Беларусь. Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей падтрымлівае беларусаў, якія застаюцца адданымі сваёй роднай зямлі», — расказаў Аляксандр Румак.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе была аказана фінансавая дапамога ў набыцці нацыянальных касцюмаў для суполак Літвы, Латвіі, Малдовы, Іардана, Казахстана, Расіі.
«Гэтыя нацыянальныя касцюмы дапамагаюць несці беларускую культуру і нашы традыцыі. Таксама была перададзена літаратура на беларускай мове, наша нацыянальная сімволіка. У 2022 годзе гэта работа прадаўжаецца. Вельмі важна, каб нашы беларусы, нягледзячы на тое, што пражываюць далёка за межамі краіны, адчувалі сувязь са сваёй Радзімай», — дапоўніў Аляксандр Румак.

Звязда, 5 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/150/65647
Текущая дата: 20.11.2024