Белорусский портал в Казахстане

Каля 60% бежанцаў ужо вярнуліся назад ва Украіну



Дарадца кіраўніка МУС Украіны Віктар Андрусаў заявіў, што каля 4,8 млн (або 60%) украінскіх бежанцаў, якія пакінулі краіну з пачатку канфлікту, ужо вярнуліся назад ва Украіну. Пра гэта паведамляе ўкраінскі бізнэс-партал Delo.

Андрусаў адзначыў, што ўкраінцы адчуваюць за мяжой мноства цяжкасцей. Гэта і высокі кошт арэнды жылля, і няведанне дзяржаўных моў краіны знаходжання.

У сувязі з гэтым чыноўнік прагназуе, што людзі паступова будуць вяртацца на радзіму. Ён таксама прывёў дадзеныя статыстыкі, згодна з якімі, каля васьмідзесяці адсоткаў бежанцаў вяртаюцца ў свае краіны пасля завяршэння канфліктаў.

Звязда, 30 мая 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/151/65173
Текущая дата: 09.10.2024