Белорусский портал в Казахстане

У Ізраілі сутачная захваральнасць на COVID-19 перасягнула больш як 3,7 тыс. выпадкаў



Паводле інфармацыі выдання Globes, за суткі выяўлены 3731 выпадак заражэння каранавірусам. Індэкс захваральнасці R перавышае 1 "на працягу некалькіх тыдняў".

Колькасць цяжкахворых вырасла да 103.

Раней у Ізраілі знялі апошнія абмежаванні па каранавірусу. З 20 мая адмянілі абавязковыя ПЛР-тэсты ў аэрапорце пры прыбыцці ў краіну. Замежным грамадзянам з 10 мая дазволілі здаваць перад вылетам тэст на антыген замест ПЛР.

Такое рашэнне было прынята ў сувязі са зніжэннем захваральнасці ў краіне і па выніках ацэнкі сітуацыі з удзелам спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя і супрацоўнікаў Упраўлення аэрапортаў.

7 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/155/65317
Текущая дата: 20.11.2024