Белорусский портал в Казахстане

Паспяховы пуск "Сармата" забяспечыць бяспеку краіны і прымусіць задумацца тых, хто спрабуе пагражаць Расіі



Аб гэтым заявіў Уладзімір Пуцін пасля паспяховага выпрабавання міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат".

У Мінабароны РФ паведамілі, што на касмадроме Плясецк з шахтавай устаноўкі праведзены паспяховы выпрабавальны пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат". У ведамстве адзначылі, што на ўсіх этапах палёту пацверджаны яе разліковыя характарыстыкі. Вучэбныя баявыя блокі прыбылі ў зададзены раён на Камчатцы. У Мінабароны ўдакладнілі, што гэта першы пуск у праграме дзяржаўных выпрабаванняў.

Новая ракета мае ўнікальныя характарыстыкі, якія дазваляюць ёй пераадольваць любыя існуючыя і перспектыўныя сістэмы проціракетнай абароны. Адносна папярэдніх ракет у "Сармата" ў поўным аб`ёме пашыраны дыяпазон баявога аснашчэння як па колькасці блокаў, так і па тыпах, уключаючы гіпергук.

20 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/157/64638
Текущая дата: 09.10.2024