У іспанскім Мадрыдзе было выяўлена восем выпадкаў заражэння малпавай воспай. Міністэрства аховы здароўя Іспаніі і мясцовыя ўлады ўвялі ў горадзе рэжым санітарнай трывогі, паведамляе газета El Pais.
Як піша выданне, да гэтага моманту Нацыянальны цэнтр мікрабіялогіі яшчэ не паведаміў аб выніках генетычнага аналізу ўзораў, узятых у інфікаваных. Каралеўства стала трэцяй дзяржавай, пасля Вялікабрытаніі і Партугаліі, дзе былі зафіксаваны выпадкі заражэння гэтай воспай. Эксперты пакуль не высветлілі, як адбылося заражэнне, бо хворыя не мелі кантакту адзін з адным.
Воспа малпаў — гэта заанознае захворванне дзікіх жывёл, распаўсюджанае ў лясных раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі. Яно перадаецца кантактным і паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд звычайна доўжыцца ад 6 да 21 дня.
Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад гэтага захворвання ў Афрыцы паміраюць каля 10 працэнтаў хворых дзяцей ранняга ўзросту.
Звязда, 18 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/158/65006
Текущая дата: 20.11.2024