Белорусский портал в Казахстане

З улікам змянення клімату для работнікаў аграпрамысловага комплексу былі распрацаваны адпаведныя рэкамендацыі па змяненні тэрмінаў правядзення пасяўных работ



Аб гэтым расказала начальнік службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Алена Міцэвіч.

Алена Міцэвіч прыняла ўдзел у семінары "Гарманізацыя нарматыўнага рэгулявання мер па адаптацыі да змянення клімату ў рамках Саюзнай дзяржавы", які праходзіць у Санкт-Пецярбургу.

"Сучасная тэндэнцыя паступовага павелічэння тэмпературы назіраецца з часоў цёплай зімы 1989 года. Гэта праяўляецца ў тым, што сярэднегадавая тэмпература паветра паступова павышаецца. Яе рост кожныя 10 гадоў складае 0,4 градуса. Кожнае новае дзесяцігоддзе становіцца цяплейшым за папярэдняе. Павелічэнне тэмпературы будзе прадаўжацца і ў далейшым", - пераканана Алена Міцэвіч.

З улікам гэтай тэндэнцыі неабходна распрацаваць комплекс адаптацыйных мер. "У першую чаргу важна адаптаваць да гэтых змяненняў розныя галіны эканомікі. Мы праводзілі навукова-даследчую работу ў рамках выканання саюзнай праграмы, якая ў тым ліку разглядае ўплыў змянення клімату на сельскую гаспадарку", - расказала Алена Міцэвіч.

З улікам змянення клімату для работнікаў аграпрамысловага комплексу былі распрацаваны адпаведныя рэкамендацыі. "Размова ідзе аб змяненні тэрмінаў сяўбы сельскагаспадарчых культур і ўборкі ўраджаю. Акрамя таго, у пералік выкарыстоўваемых культур могуць быць уключаны больш цеплалюбівыя расліны", - сказала на заканчэнне спецыяліст.

20 мая 2022, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/158/65058
Текущая дата: 20.11.2024