Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што супраць краіны развязана маштабная вайна ў кіберпрасторы



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі РФ.

Расійскі лідар адзначыў, што колькасць кібератак на інфармацыйную інфраструктуру за апошнія некалькі гадоў вырасла ў разы. Акрамя таго, пасля пачатку спецаперацыі РФ 24 лютага выклікі ў гэтай сферы сталі яшчэ больш сур`ёзнымі і небяспечнымі.

Уладзімір Пуцін перакананы, што кібератакі, якія ідуць з розных дзяржаў, дакладна каардынуюцца. Ён таксама нагадаў, што некаторыя краіны пачалі ўжо ўводзіць у склад сваіх армій кібервойскі. Прэзідэнт Расіі заявіў, што кіберагрэсія, таксама як і "санкцыйны наскок", супраць Расіі правалілася. Краіна загадзя была гатова да такіх атак.

20 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/158/65071
Текущая дата: 20.11.2024