Белорусский портал в Казахстане

Захад спаборнічае ў русафобіі і праяве нянавісці да тых, хто дзесяцігоддзі таму спыніў фашызм



Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Ва ўсім свеце 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У 2022 годзе на жалобныя мерапрыемствы ў Бухенвальдзе не запрошаны прадстаўнікі Беларусі, а дзяржаўны сцяг заменены арганізатарамі на сімволіку беларускіх памагатых нацыстаў, якія ўдзельнічалі ў знішчэнні вязняў на нашай зямлі.

"Гэта чарговы крок аб`яднанага Захаду па перапісванні гісторыі. Нашчадкі фашыстаў і іх памагатых выходзяць з падполля, адраджаюць антычалавечную ідэалогію, рэабілітуюць нацысцкія сімвалы. "Прагрэсіўны" Захад спаборнічае ў русафобіі і праяве нянавісці да тых, хто дзесяцігоддзі таму спыніў фашызм. "Смерць рускім" пішуць у нямецкіх гарадах. У Латвіі нашчадкі фашысцкіх катаў абвясцілі Дзень Перамогі 9 мая днём памяці ахвяр і памерлых ва Украіне, а ў Літве заклікаюць апрануць жоўта-блакітныя чахлы на помнікі загінулым салдатам. Польскія парламентарыі прапануць "біць палкамі" калегу, які выказвае ўласны пункт гледжання аб падзеях ва Украіне. Сапраўды, гэта канец Еўропы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер падкрэсліў: свет вар`яцее, дэградуюць дэмакратычныя інстытуты, пераглядаюцца хрысціянскія каштоўнасці, забыты прынцыпы талерантнасці і цярпімасці. "Чарговы раз выбарча трактуецца прынцып "не забі", а заклікі да насілля нават не асуджаюцца. Заходняе грамадства скочваецца да рэальнага тэрору і паступальна вяртаецца ў дрымучае сярэднявечча, ствараючы вобраз знешняга ворага. Вайна з помнікамі, скокі на касцях памерлых, знішчэнне культурнай спадчыны, татальныя абмежаванні, забароны і санкцыі - яркія таму прыклады, - адзначыў ён. - У рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці 11 красавіка мы шануем памяць вязняў Бухенвальда і Трасцянца, Асвенціма і Азарычаў, яшчэ каля 14 тыс. такіх месцаў па ўсім свеце".

"Беларускі народ памятае і ніколі не забудзе жахі фашызму, зробіць усё, каб у нацызму не было будучыні", - канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка.

11 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/159/64514
Текущая дата: 09.10.2024