Пра гэта расказаў эксперт падчас пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Чарнобыль - зямля, на якой можна жыць.
Каранавірус знішчае актыўнасць пухлінных клетак у арганізме, расказаў эксперт падчас пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Чарнобыль - зямля, на якой можна жыць. Беларуская практыка па адраджэнні і развіцці забруджаных тэрыторый" медыцынскі фізік аддзела па забеспячэнні прамянёвай тэрапіі ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава" Ігар Таруцін.
Ён адзначыў, што пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Беларусі сітуацыя са здароўем паляпшаецца, але ёсць і праблемы.
"Ідзе вельмі вялікая работа па ацэнцы ўзнікнення радыяцыйных ракаў. Аказалася, што праблемы радыяцыйнага апрамянення трэба падзяляць на дзве часткі: тыя, якія атрымала насельніцтва, і тыя, якія атрымалі ліквідатары. У насельніцтва - гэта рак шчытападобнай залозы з-за таго, што, на жаль, не была своечасова праведзена ёдная прафілактыка ў першыя два-тры дні пасля аварыі, - расказаў Ігар Таруцін. - Калі да аварыі ў нас хварэлі на рак шчытападобнай залозы два-тры дзіцяці ў год, то, пачынаючы з 90-га года, быў вялікі рост. У Беларусі ёсць два цэнтры, якія займаюцца лячэннем такой анкалогіі, - Мінскі гарадскі анкалагічны дыспансер, дзе ёсць аддзяленне радыя- і ёдатэрапіі раку шчытападобнай залозы на 20 ложкаў і аддзяленне ў Гомельскім анкалагічным дыспансеры на 18 ложкаў".

Паводле яго слоў, у ліквідатараў аварыі сітуацыя больш складаная - дыягнастуюць яшчэ і захворванні лімфатычнай сістэмы. Іх дзеці, якія нарадзіліся пасля аварыі, таксама схільныя да захворвання - размова пра радыяцыйна-індуцыраваны рак. Усе гэтыя захворванні лечаць беларускія ўрачы.
"Цяпер усе нашы анкалагічныя ўстановы гэтых пацыентаў лечаць. Падключаецца яшчэ і цэнтр у Навінках, які займаецца хваробамі крыві. Гэтаму ўдзяляецца вялікая ўвага. Захваральнасць на анкалогію ў Беларусі расла і даволі моцна. Да 2019 года прыблізна прырост быў ад 1,5 тыс. да 2 тыс. чалавек у год. І вось да 2019 года гэты паказчык дасягнуў 54 тыс. чалавек. У 2020 годзе чакалі прыблізна 55-56 тыс. чалавек, але фактычна аказалася 43 тыс. Такое зніжэнне прадаўжаецца да гэтага часу, у 2021 годзе было зарэгістравана 44 тыс. чалавек з анкалогіямі. Навукоўцы не могуць знайсці тлумачэння гэтаму фактару. Такая сітуацыя назіраецца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, у Казахстане і ў іншых краінах, - расказаў спецыяліст. - Тое, што пандэмія тут паўплывала, гэта дакладна. Узнікла цалкам новая навуковая рэч, якая цяпер патрабуе вывучэння. Мяркуецца, што каранавірус не толькі выклікае хваробы лёгкіх, але і знішчае актыўнасць пухлінных клетак. Гэта ўжо апублікавана ў літаратуры".
Адзначаецца, што COVID-19 забівае не ўсе пухлінныя клеткі, але нейкую частку дакладна. Гэта залежыць ад аб`ёмаў і ступені паражэння. Але вучоны ўпэўнены, што гэты феномен неабходна неадкладна даследаваць, чым у бягучы момант займаюцца медыкі з усяго свету.
20 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/163/64627
Текущая дата: 20.11.2024