Белорусский портал в Казахстане

Ва Украіне паспрабавалі адрадзіць страшную ідэалогію нацызму, і шмат у чым гэта ўдалося



Такі пункт гледжання выказаў намеснік старшыні грамадскага аб`яднання "Ваенна-навуковае таварыства" кандыдат педагагічных навук Уладзімір Макараў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб палітычнай эліце Украіны, то яны далёка не самастойныя ў прыняцці рашэнняў. Таксама вельмі небяспечна тое, што Украіна страціла ўсё што можна ў ходзе сваіх рэформ - гэта эканамічны калапс, страта тэрыторый і многае іншае", - сказаў Уладзімір Макараў.

Як адзначыў ваенны эксперт, ва Украіне паспрабавалі адрадзіць страшную ідэалогію нацызму, і шмат у чым гэта ўдалося.

"Там ёсць мінімум мільён чалавек, якіх навучылі забіваць, яны добра ўмеюць гэта рабіць і адначасова паміраць. Гэта не ўсё насельніцтва Украіны, але калі хто-небудзь там нешта скажа супраць, яго проста заб`юць, - канстатаваў ён. - Прыклад - Павел Шарамет, які быў заўзятым апазіцыянерам і праціўнікам кіраўніцтва нашай краіны. Яго забілі, прычым, як паказала расследаванне, удзельнікі так званай антытэрарыстычнай аперацыі. Што ж гаварыць аб тых, хто, як гаворыцца, з`яўляецца праціўнікам цяперашняга ўкраінскага рэжыму".



14 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/164/64531
Текущая дата: 20.11.2024