З 9 красавіка 2022 года любому прадпрыемству аўтамабільнага транспарту, з Беларусі і Расіі, забараняецца перавозка грузаў аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам. Асабліва заўзята выконваць гэтае рашэнне калектыўных уладаў ЕС прынялася наша суседка Латвія.
Тое, што робіцца сёння на мяжы з Латвіяй, не проста дзікасць, а фактычна цкаванне ўсіх рускамоўных людзей. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, гаворачы аб патрабаванні ўладаў Латвіі да беларускіх і расійскіх кіроўцаў фур падпісаць на граніцы... пісьмовую адмову аб сваёй нязгодзе з дзеяннямі Расіі.
«Гэта абуральна. Што значыць — кіроўца павінен адмаўляцца ад сваіх поглядаў? Гэта практычна фашызм. Яны ж не толькі гавораць адмовіцца ад згоды з дзеяннямі Расіі. Мы бачым кадры з еўрапейскіх гарадоў, калі б`юць людзей за рускую гаворку, псуюць машыны, здзекуюцца з рускіх і беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў іх школах. Гэта парушэнне ўсіх законаў і правілаў, таму мы гэта цярпець не будзем і станем жорстка на гэта адказваць, у тым ліку і дэпутаты парламента», — падкрэсліў Алег Гайдукевіч.
На яго думку, забарона на перамяшчэнне беларускіх і расійскіх велікагрузаў знішчае эканоміку самога Еўрасаюза. «Паглядзіце на выбары ў Францыі — колькіх людзей ужо ванітуе ад гэтай палітыкі, у тым ліку ад руса- і беларусафобіі. Мы бачым, што Захад хоча паставіць нашу цывілізацыю на калені, але гэта ў іх не атрымаецца», — адзначыў дэпутат.
Алег Гайдукевіч таксама звярнуў увагу на заяву кіраўніка знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жазэпа Барэля, які выказаўся аб ваенным вырашэнні канфлікту ва Украіне.
«Ён адкрыта сказаў, што вайна павінна працягвацца, трэба перамагчы Расію на полі бою. Яны ўжо не хаваюць, што Украіна для іх — інструмент, ім усё роўна, колькі ўкраінцаў загіне. Галоўнае для іх, каб палала вакол Расіі і запалала сама Беларусь», — сказаў ён.
«Ён адкрыта сказаў, што вайна павінна працягвацца, трэба перамагчы Расію на полі бою. Яны ўжо не хаваюць, што Украіна для іх — інструмент, ім усё роўна, колькі ўкраінцаў загіне. Галоўнае для іх, каб палала вакол Расіі і запалала сама Беларусь», — сказаў ён.
Звязда, 11 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/165/64473
Текущая дата: 20.11.2024