Белорусский портал в Казахстане

У Славакіі уведзены рэжым НС з-за наплыву ўкраінскіх бежанцаў



Улады Славакіі сёння апоўдні ўвялі ў краіне рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з наплывам бежанцаў з Украіны.

У пастанове славацкага Кабінета міністраў, у прыватнасці, гаворыцца, што мэтай увядзення рэжыму НС з’яўляецца стварэнне ўмоў для прыняцця абавязковых мер па прадухіленні і зніжэнні наступстваў надзвычайнай падзеі ў сувязі з масавым наплывам замежнікаў на тэрыторыю Славакіі.

Урад Славакіі прадпісаў дзяржаўным структурам забяспечыць парадак і захаванне законнасці з прычыны рэзкага павелічэння колькасці бежанцаў. Неабходна прадухіліць ўзнікненне крызісных сітуацый, якія могуць пагражаць жыццю, здароўю і маёмасці грамадзян. 

Звязда, 26 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/172/63651
Текущая дата: 09.10.2024