Гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін заявіў, што ЗША разглядаюць пытанне адключэння Расіі ад спадарожнікавай сістэмы навігацыі Global Positioning System (GPS).
«Ці ведаеце вы, што сёння ў рамках санкцый Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасць адключэння Расійскай Федэрацыі ад GPS. Ведаеце пра гэта? Не ведаеце. А я магу вам сказаць, што разглядаецца такое пытанне», — паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі.
Паводле яго слоў «напружвацца» з-за гэтага не варта, паколькі кожны смартфон падлучаны і да расійскай сістэмы Глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма (ГЛОНАСС).
Звязда, 19 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/172/64107
Текущая дата: 20.11.2024