Белорусский портал в Казахстане

УДТРК, Першы канал і «Астанкіна» выходзяць з Еўрапейскага вяшчальнага саюза



Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія (УДТРК), Першы канал і радыёдом «Астанкіна» абвясцілі аб сваім выхадзе з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС). Пра гэта гаворыцца ў заяве вяшчальнікаў ў суботу.

«Першы канал, УДТРК і радыёдом “Астанкіна” абвяшчаюць аб выхадзе з Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў якасці меры ў адказ на адхіленне Расіі ад удзелу ў конкурсе песні “Еўрабачанне-2022”, якое мы расцэньваем як недарэчнае палітычнае ахвярапрынашэнне на музычным форуме, які заўсёды падкрэсліваў свой непалітычны статус», — гаворыцца ў паведамленні.

ЕВС 25 лютага прыняў рашэнне, згодна з якім Расія не будзе прадстаўлена ў песенным конкурсе «Еўрабачанне-2022», які пройдзе ў гэтым годзе ў Турыне.

Звязда, 26 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/173/63675
Текущая дата: 09.10.2024