Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў узбудзіць справу па факце распрацоўкі біялагічнай зброі на тэрыторыі Украіны



Об этом паведамляе прэс-служба СК Расіі.

У ведамстве растлумачылі, што з’яўляецца ўсё больш звестак, якія пацвярджаюць распрацоўку на тэрыторыі Украіны біялагічнай зброі, а празмерная заклапочанасць прадстаўнікоў ЗША ўкраінскімі біялагічнымі аб’ектамі можа таксама сведчыць аб намеры іх выкарыстання ў нямірных мэтах.

«Улічваючы гэту інфармацыю, Аляксандр Бастрыкін даручыў следчым узбудзіць крымінальную справу, у рамках якой будуць устанаўлівацца ўсе абставіны, звязаныя з распрацоўкай біялагічнай зброі, а таксама адказныя за гэта», — паведамілі ў СК РФ. У ведамстве дадалі, што следства запытае ў Міністэрства абароны РФ неабходныя звесткі для дачы прававой ацэнкі названым фактам.

Раней афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Ігар Канашэнкаў паведаміў, што ў ходзе правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі выкрыты факты экстраннай зачысткі кіеўскім рэжымам слядоў рэалізуемай ва Украіне ваенна-біялагічнай праграмы, фінансуемай Мінабароны ЗША. Паводле яго слоў, ад супрацоўнікаў украінскіх біялабараторый была атрымана інфармацыя аб экстранным знішчэнні 24 лютага асабліва небяспечных патагенаў — узбуджальнікаў чумы, сібірскай язвы, тулярэміі, халеры і іншых смяротных хвароб.

Пазней прадстаўнік ЗША пацвердзіла наяўнасць біялагічных даследчых аб’ектаў ва Украіне. «Усё гэта можа сведчыць аб парушэнні Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні», — адзначылі ў СК. У ведамстве растлумачылі, што палажэнні гэтай канвенцыі ўстанаўліваюць абавязацельствы дзяржаў ні пры якіх абставінах не распрацоўваць мікрабіялагічныя або іншыя біялагічныя агенты або таксіны, якія не прызначаны для прафілактычных, ахоўных і іншых мірных мэт.

Звязда, 9 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/174/63883
Текущая дата: 20.11.2024