Белорусский портал в Казахстане

Гісторыю аб хуткім "уварванні" РФ на Украіну каардынуе Вашынгтон



Марыя Захарава лічыць, што Захад нагнятае сітуацыю наконт нібыта хуткага ўварвання Расіі на Украіну з мэтай правакацыі.

Раздзіманне гісторыі аб хуткім "уварванні" Расіі на Украіну "замоўлена" з Вашынгтона, у ім задзейнічаны многія СМІ, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Медыйнае суправаджэнне, я б сказала, беспрэцэдэнтнае, таму што засвяціліся ўсе заходнія рэсурсы, якія пазіцыянуюць сябе як незалежныя, якія зараз выключна толькі абслугоўваюць гэтую вось заказную гісторыю з Вашынгтона", - сказала яна ў эфіры YouTube-канала "СалаўёўLive".

Такое нагнятанне сітуацыі Марыя Захарава тлумачыць правакацыяй, якая рыхтуецца.

"Якая мэта ў гэтай істэрыкі - нагнятанне абстаноўкі і, вядома, правакатыўная дзейнасць. Гэта частка міжнароднага ахопу правакацыі", - адзначыла яна.

Як заявіла Захарава, гэтая правакацыя выкарыстоўвае глебу шматгадовага ўкраінскага канфлікту, якім "актыўна запраўляюць ЗША". Пры гэтым інфармацыйнае поле абвостранае да мяжы, а ўкраінскія ўлады робяць выгляд, што не ўцягнутыя ў гэта.

Зброя НАТА на Украіне

Марыя Захарава звярнула ўвагу на тое, як Украіну напампоўваюць звонку зброяй.

"Украіна нашпігавана зброяй, гэта зброя, якая пастаўляецца НАТАўскімі краінамі на чале з ЗША, Брытаніяй і гэтак далей", - адзначыла яна.

Таксама яна падкрэсліла, што за апошнія месяцы там кратна павялічылася колькасць заходніх інструктараў.

Краіны Захаду працягваюць пастаўкі ўзбраення Украіне. У іх, акрамя ЗША, бяруць удзел Канада, Вялікабрытанія, Польшча, Францыя, Літва, Турцыя, Чэхія ды іншыя дзяржавы.

Раней Штаты паставілі Украіне патрульныя катэры, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і снайперскія вінтоўкі, Турцыя - ударныя беспілотныя апараты Bayraktar TB2.

Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду і Украіны ў нібыта "агрэсіўных дзеяннях". У Маскве ўвесь час заяўляюць, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на каго нападаць.

У той жа час у Маскве не раз звярталі ўвагу на тое, што заявы аб магчымай агрэсіі - гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА паблізу межаў РФ.

Мінск, 13 лютага 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/175/63464
Текущая дата: 09.10.2024