Белорусский портал в Казахстане

Visa абвясціла аб прыпыненні сваёй дзейнасці ў Расіі, мае намер спыніць транзакцыі ў бліжэйшыя дні



Карты Visa, выпушчаныя ў Расіі, не будуць працаваць за межамі краіны, выпушчаныя замежнымі фінансавымі ўстановамі — у Расіі.

Mastercard таксама прыпыняе аперацыі ў Расіі. Выпушчаныя ў Расіі карты больш не будуць падтрымлівацца сеткай Mastercard, а карты Mastercard, выпушчаныя за мяжой, не будуць працаваць у гандлёвых кропках і банкаматах у Расіі, патлумачыла кампанія.

Mastercard адновіць аперацыі ў Расіі, калі «гэта будзе дарэчы» і калі будзе «дазволена законам», вынікае з заявы.

Рашэнне міжнародных плацежных сістэм не паўплывае на працу карт Сбербанка Visa і MasterCard унутры краіны, заявіў Сбербанк.

Плацяжы за мяжой і ў замежных інтэрнэт-крамах з расійскіх карт, выпушчаных Visa і MasterCard, будуць абмежаваныя.

Звязда, 6 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/175/63811
Текущая дата: 20.11.2024