Белорусский портал в Казахстане

Кіеўскае метро спыніла перавозкі і працуе ў якасці ўкрыцця



Кіеўскі метрапалітэн прыпыніў транспартныя перавозкі і будзе працаваць у якасці ўкрыцця. Пра гэта паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Сёння ў сваім Telegram-канале ён напісаў: «Метро перайшло ў рэжым укрыцця. Транспартныя перавозкі ажыццяўляцца не будуць». Віталя Клічко таксама заклікаў кіяўлян заставацца дома або ў хованках, не выходзіць і не выязджаць у горад, акрамя тых, хто працуе на прадпрыемствах крытычнай інфраструктуры.

Звязда, 26 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/177/63659
Текущая дата: 20.11.2024