Пра гэта інфармуе прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы патэлефанаваў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Палітыкі дамовіліся, што ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з расійскай без папярэдніх умоў на ўкраінска-беларускай мяжы ў раёне ракі Прыпяць.
Прэзідэнт Беларусі ўзяў на сябе адказнасць за тое, што на час праезду, перамоў і вяртання ўкраінскай дэлегацыі ўсе самалёты, верталёты і ракеты, размешчаныя на беларускай тэрыторыі, застануцца на зямлі.
Пасля размовы з Прэзідэнтам Украіны Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прэзідэнта Расіі з прапановай расійскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Гомель для ўдзелу ў мірных перамовах, затрымацца і перанесці перамовы на крыху больш позні час у сувязі з затрымкай дэлегацыі з Украіны. Уладзімір Пуцін прапанову беларускага калегі падтрымаў.
Звязда, 27 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/177/63676
Текущая дата: 20.11.2024