Белорусский портал в Казахстане

Еўрасаюз поўнасцю закрывае паветраную прастору для Расіі



Еўрасаюз поўнасцю закрывае паветраную прастору сваіх краін для самалётаў Расіі. Пра гэта заявіла кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

«Мы закрываем паветраную прастору ЕС для расійскіх самалётаў. Мы ўводзім забарону на ўсе самалёты, якімі валодае Расія, якія зарэгістраваны ў Расіі або кантралююцца Расіяй. Гэтыя самалёты не змогуць садзіцца, узлятаць або пралятаць над тэрыторыяй ЕС», — сказала Уршуля фон дэр Ляен. Паводле яе слоў, гэтая забарона датычыцца ўсіх самалётаў, у тым ліку прыватных.

Як адзначае газета «Известия», раней у гэты дзень улады Канады і Іспаніі прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў. У гэты ж дзень неба для самалётаў РФ закрылі яшчэ некалькі краін — Германія, Італія, Швецыя, Ісландыя, Нідэрланды, Аўстрыя, Данія, Ірландыя, Францыя і Нарвегія.

Звязда, 27 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/177/63700
Текущая дата: 20.11.2024