Пра гэта заявіў 28-га лютага на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны РФ генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.
Населеныя пункты Украіны, якія перайшлі пад кантроль Узброеных Сіл Расіі падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі, працягваюць жыць у звычайным рэжыме.
«Усе населеныя пункты, якія перайшлі пад кантроль Узброеных Сіл РФ, працягваюць жыць у звычайным рэжыме. Функцыянуюць аб’екты жыццезабеспячэння насельніцтва, працуе транспарт. У адпаведнасці з дамоўленасцямі з камандаваннем расійскіх войскаў большасць адміністрацый гарадоў ажыццяўляюць сумеснае забеспячэнне правапарадку і падтрыманне мірнага жыцця», — сказаў Ігар Канашэнкаў.
Ён таксама заявіў, што ў спецаперацыі ў Украіне прымаюць удзел толькі вайскоўцы-кантрактнікі. «Падкрэслю, што ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ад расейскіх Узброеных сіл прымаюць удзел толькі афіцэры і вайскоўцы, якія праходзяць службу па кантракце на пасадах радавога і сяржанцкага складу», — паведаміў прадстаўнік Мінабароны РФ.
Звязда, 28 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/177/63716
Текущая дата: 20.11.2024