Белорусский портал в Казахстане

Найбуйнейшыя авіякампаніі Еўропы прыпыняюць палёты ва Украіну



Шэраг еўрапейскіх авіякампаній прыпыняе палёты ва Украіну, паведамляе ўкраінскае выданне «Краіна».

Так, найбуйнейшая нямецкая авіякампанія Lufthansa паведаміла, што прыпыняе палёты ва Украіну з 21 да 28 лютага.

Austrian Airlines («Аўстрыйскія авіялініі») з 20 лютага прыпыніла палёты ў Кіеў і Адэсу.

Аб адмове палётаў ва Украіну да 28 лютага абвясціла авіякампанія Swiss Airlines («Швейцарскія авіялініі»). Авіякампанія таксама адмовілася ад транзітных палётаў над Украінай.

Авіякампанія SAS («Скандынаўскія авіялініі») заявіла аб спыненні палётаў над паветранай прасторай Украіны ў перыяд з 20 па 27 лютага. Па словах прадстаўніка кампаніі Фрей Ганна Матц, рэйсы з Капенгагена ў Пекін і Шанхай зменяць маршруты.

Такія рашэнні былі прынятыя авіякампаніямі на фоне абвастрэння сітуацыі на Данбасе.

Звязда, 21 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/179/63558
Текущая дата: 20.11.2024