Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24-га лютага на аператыўнай нарадзе з ваеннымі.
«Канфлікт пачаўся, што рабіць? Калі мяне не пачулі ў час паслання, калі я да іх звярнуўся, я хачу, каб у гэты момант яны (ва Украіне.) мяне пачулі. Трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця і масавай бойні. Вы разумееце, калі, не дай бог, пачнецца наземная аперацыя... Там яшчэ ракетамі і іншым страляюць то па нафтабазах, то па інфраструктуры ваеннай — боепрыпасах і складах, нібыта ўжо і падаўлена ўся інфраструктура. Яна ўсім была вядома, і Расіі ў тым ліку. Дык вось, пры наземнай аперацыі — адзіны выстрал, і загіне хоць адзін чалавек — гэта пачнецца поўнамаштабная вайна. Гэтага нельга дапусціць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў узважаную пазіцыю Кітая адносна сітуацыі ва Украіне: «Кітайцы, мудрыя людзі, кажуць: «Цяпер яшчэ дзверы не зачынены. Цяпер яшчэ гэты канфлікт можна прадухіліць. Таму трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця. Каб не дапусціць гэтага і спыніць эскалацыю, трэба сесці за стол перагавораў».
Звязда, 24 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/179/63608
Текущая дата: 20.11.2024