Белорусский портал в Казахстане

Гайдукевіч аб фэйках пра ЧАЭС: чым бліжэй 2025 год, тым больш хлусні будзе ліцца на Беларусь з боку ворагаў



Чым бліжэй 2025 год і выбары Прэзідэнта, тым больш хлусні будзе ліцца на нашу краіну з боку ворагаў, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, каменціруючы фэйкі аб тым, што Беларусь плануе захапіць ЧАЭС.

"Гэта ўсё фэйкі. Гэта ўсім зразумела. Чаму яны нарадзіліся менавіта цяпер? Таму што напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, з аднаго боку. Чым бліжэй 2025 год і выбары, тым больш хлусні будзе на нашу краіну з боку ворагаў. Другая прычына - гэта прадаўжэнне спробы эскалацыі ў рэгіёне і ўцягвання Беларусі ў канфлікт. Таму ў адносінах да нашай краіны трэба прыдумаць розную хлусню", - сказаў Алег Гайдукевіч.

Чаму Чарнобыльская АЭС? Для гэтага ёсць дзве прычыны, лічыць дэпутат. "Першая - мы цяпер бачым пагрозу ядзерным аб`ектам па ўсім свеце, і гэта тэма актуальная, таму спрабуюць фэйкі пра Беларусь расказаць. Другая прычына - заходні абывацель (а гэта ў першую чаргу для яго зроблена): ён жа мала чаго ведае, а пра Чарнобыльскую АЭС чуў, у нейкіх фільмах нізкасортных галівудскіх. Таму, каб напалохаць больш, пра гэта сталі гаварыць", - падкрэсліў ён.  

"Гэта фэйкі. І такіх фэйкаў будзе ўсё больш і больш да выбараў. З улікам таго, што мы навучыліся ўжо рабіць добры інфармацыйны прадукт, мы хутка развейваем гэтыя фэйкі і расказваем усяму свету праўду. А кропкай стаў візіт генеральнага дырэктара МАГАТЭ, які паказаў, што разумее, што Беларусь - гэта суверэнная дзяржава, і бяспека рэгіёна залежыць ад нас. З намі не проста размаўляюць, а бяруць прыклад як з краіны, якая не толькі бяспечныя ядзерныя аб`екты будуе, але і паспяхова пераадолела аварыю на Чарнобыльскай АЭС. Мы адрадзілі гэтыя землі, і Прэзідэнт для гэтага зрабіў вельмі шмат, - дапоўніў Алег Гайдукевіч. - Як краіна, якая пацярпела ад атамнай радыяцыі, мы больш чым адказна ставімся да гэтых пытанняў і з`яўляемся прыкладам таго, як трэба бяспечна развіваць ядзерную энергетыку, за якой будучыня".

3 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/18/75453
Текущая дата: 28.12.2024