Белорусский портал в Казахстане

Урачы ўпершыню перасадзілі чалавеку сэрца жывёлы



Амерыканскія хірургі зрабілі першую ў свеце эксперыментальную аперацыю, калі пацыенту было перасаджана генетычна мадыфікаванае сэрца свінні, паведамляе BBC.

Урачы заявілі, што правядзенне такой аперацыі было адзіным шанцам 57-гадовага Дэвіда Бэнет на выжыванне — без перасадкі яго чакала б немінучая смерць.

Аперацыя была праведзена некалькі дзён таму і працягвалася сем гадзін. Спецыялістам з медыцынскага цэнтра Універсітэта Мэрыленда прыйшлося атрымаць ад уладаў спецыяльны дазвол на яе правядзенне. Па словах урачоў, зараз пацыент адчувае сябе добра. Але да гэтага часу незразумела, ці ўвянчаецца перасадка поспехам.

Медыкі спадзяюцца, што гэты эксперымент у будучыні дапаможа выратаваць жыцці мноства людзей па ўсім свеце. У сваёй заяве Універсітэт Мэрыленда цытуе хірурга Бартлі Грыфіта, па словах якога, аперацыя закліканая «наблізіць вырашэнне крызісу з недахопам донарскіх органаў».

У ЗША перасадкі донарскіх органаў чакаюць каля 100 тыс. чалавек, і 17 пацыентаў у дзень паміраюць з-за іх недахопу.

Звязда, 11 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/184/62725
Текущая дата: 09.10.2024