Белорусский портал в Казахстане

Абураюць паводзіны супрацоўнікаў брытанскіх праваахоўных органаў, якія дапусцілі агрэсіўныя дзеянні ў адносінах да нашай дыпламатычнай місіі



Аб гэтым заявіў член Савета Рэспублікі Алег Дзьячэнка.

"Дня не праходзіць, каб палітычныя злачынцы, якія схаваліся на Захадзе ад беларускага правасуддзя, не праявілі б сваёй злавеснай сутнасці. На гэты раз напярэдадні калядных свят побач з пасольствам Беларусі ў англійскай сталіцы яны арганізавалі шумную палітычную правакацыю, а потым учынілі бандыцкае нападзенне на беларускага консула", - сказаў сенатар.

Паводле яго слоў, гэтыя злачынныя дзеянні адкрытых ворагаў нашага народа абураюць усіх. "Абураюць таксама паводзіны супрацоўнікаў праваахоўных органаў туманнага Альбіёна, якія дапусцілі агрэсіўныя дзеянні "беламайданаўцаў" у адносінах да нашай дыпламатычнай місіі. Застаецца без англійскага адказу пытанне: навошта і чаму англійскія ахоўнікі парадку дапусцілі антыбеларускую правакацыю, у час якой быў жорстка збіты афіцыйны прадстаўнік беларускай дзяржавы ці будуць з усёй строгасцю брытанскага закону пакараны ўдзельнікі і падбухторшчыкі гэтага злачынства?" - адзначыў Алег Дзьячэнка.

21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/187/62438
Текущая дата: 09.10.2024