Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Пуцін прапанаваў аб’явіць 2025 год у РФ Годам абаронцы Айчыны



Прапанову расійскі лідар зрабіў у гонар удзельнікаў СВА і ў памяць аб подзвігах папярэдніх пакаленняў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў аб’явіць 2025 год у Расіі Годам абаронцы Айчыны.

Гэтую заяву ён зрабіў на пасяджэнні Дзяржаўнага савета па пытаннях падтрымкі сямей у РФ, якое праходзіць у пятніцу. Пуцін падкрэсліў, што ў 2025 годзе будзе адзначацца 80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"У сувязі з гэтым прапаную аб’явіць 2025 год Годам абаронцы Айчыны ў гонар удзельнікаў спецыяльнай ваеннай аперацыі і ў памяць аб подзвігах усіх нашых продкаў", - падкрэсліў Пуцін.
Як раней паведамлялася, у 2025 годзе ў Расіі будзе шырока адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Кіраўніцтва Расіі накіравала ўжо запрашэнне лідарам краін СНД, іншых дружалюбных дзяржаў узяць удзел ва ўрачыстасцях.

Расія будзе рада бачыць усіх, хто пажадае прыехаць у Маскву, каб адзначыць 80-годдзе Перамогі, заявіў прэзідэнт Пуцін падчас прамой лініі 19 снежня.

"Мая пазіцыя ў тым, што мы ўвогуле адкрыты для ўсіх, хто хоча быць з намі ў гэты дзень у Маскве і адзначаць гэтую дату. Мы будзем рады ўсіх бачыць, у тым ліку і ўдзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі, якія ўнеслі свой прыкметны ўклад у вырашэнне пытання перамогі над нацызмам", - сказаў прэзідэнт РФ.

Пуцін падкрэсліў, што прапануе аб`явіць 2025 год у Расіі Годам абаронцы Айчыны "ў славу нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў, якія знішчылі нацызм".

Ужо амаль 10 гадоў расійскі прэзідэнт сваім указам прысвячае наступны год той ці іншай тэме – для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці. Першы раз тэматычны год у Расіі аб’явілі ў 2007-м і 2008 год праводзіўся як год сям’і. Адыходзячы 2024 год таксама праходзіў як Год сям’і.

Мінск, 20 снежня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/2/76301
Текущая дата: 26.12.2024