Белорусский портал в Казахстане

На кінафестывалі ў Ташкенце стужкі вытворчасці «Беларусьфільма» перамаглі ў дзвюх намінацыях



У конкурсным паказе ХІІІ Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю «Жамчужына Шаўковага шляху» прымаў удзел фільм беларускага рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава «Франка» з кінаальманаха «Вайна. Застацца чалавекам», створанага нядаўна на «Беларусьфільме».

Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел больш за дваццаць работ маладых рэжысёраў з Еўропы, Азіі і Афрыкі. Наш фільм быў уганараваны ў двюх намінацыях. Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала актрыса Марына Паддубная. А сам пастаноўшчык Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў быў прызнаны пераможцам у намінацыі «Найлепшая рэжысёрская работа».

Узнагароджанне пераможцаў адбывалася на цырымоніі закрыцця кінафестываля і транслявалася ў прамым эфіры па адным з цэнтральных каналаў Узбекістана. Прызы ўручалі мэтры кіно Люк Бесон, Жэрар Дэпардзье і Цімур Бекмамбетаў.

Алена Ляўковіч, Звязда
Ташкент, 4 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/208/60839
Текущая дата: 10.10.2024