Белорусский портал в Казахстане

Новую мутацыю каранавіруса выявілі ў Індыі



У Індыі ў штаце Махарашта выявілі новую мутацыю індыйскага штама каранавіруса, які атрымаў назву «дэльта плюс».

Паводле апошніх даных, у рэгіёне выяўлена 20 выпадкаў заражэння новай мутацыяй.

Міністэрства аховы здароўя Індыі паведаміла, што новы варыянт пакуль не пераведзены ў катэгорыю мутацый, якія выклікаюць заклапочанасць. Аднак кіраўнік Усеіндыйскага інстытута медыцынскіх навук Рандыпа Гулерыі папярэдзіў, што штам можа ў будучым выклікаць неспакой. Ён растлумачыў, што мутацыя магла змяніць уласцівасці віруса ў частцы заразнасці і за яго паводзінамі неабходна назіраць на працягу некалькіх тыдняў.

Усяго за час пандэміі ў Індыі зафіксавана больш за 29,9 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, больш за 388 тыс. пацыентаў памерлі.

Звязда, 21 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/219/59813
Текущая дата: 10.10.2024