Белорусский портал в Казахстане

Пачаўся першы этап вучэнняў корпуса сіл СНД



У вучэннях прынялі ўдзел 7 краін, паведамляе прэс-служба МНС.

6 мая на базе РЦКРЗС ў фармаце відэаканферэнцыі быў праведзены першы этап поўнамаштабных вучэнняў Корпуса сіл СНД для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару на тэму «Ліквідацыя наступстваў разбуральнага землятрусу».

У ходзе мерапрыемства удзельнікамі вучэнняў былі адпрацаваны пытанні абмену аператыўнай інфармацыяй паміж дзяжурнымі зменамі надзвычайных ведамстваў дзяржаў-удзельніц СНД (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Узбекістан) пры ўзнікненні ўмоўнага землятрусу на тэрыторыі Сахалінскай вобласці Далёкаўсходняй федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі.

12 мая на палігоне Нагінскага выратавальнага цэнтра МНС Расіі пройдзе другі этап вучэнняў, дзе пошукава-выратавальныя атрады дзяржаў-удзельніц СНД паставяць свае базавыя лагера і арганізуюць працу міжнароднага палявога каардынацыйнага цэнтра.

Звязда, 6 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/227/59181
Текущая дата: 11.10.2024