Белорусский портал в Казахстане

Стан пацярпелага прэм’ер-міністра Славакіі стабілізаваўся



Стан прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца пасля здзейсненага на яго замаху стабілізаваўся. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер, міністр абароны Роберт Каліняк.

Як адзначыў віцэ-прэм’ер падчас брыфінгу каля бальніцы ў горадзе Банска-Бістрыца, дзе знаходзіцца палітык, цяпер яны сталі на крок бліжэй да пазітыўнага прагнозу. Прэм’ер-міністр выйшаў з сітуацыі, якая несла непасрэдную пагрозу яго жыццю. Аднак яна працягвае заставацца сур’ёзнай, Роберту Фіца ўсё яшчэ неабходная інтэнсіўная меддапамога. У бліжэйшы час палітыка не плануюць пераводзіць у іншыя медустановы, а яго стан можна лічыць стабільным, з пазітыўным прагнозам.

Звязда, 19 траўня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/23/74178
Текущая дата: 16.11.2024