Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Беларусі 28-29 жніўня ў г. Банска-Бістрыца па запрашэнні прэм`ер-міністра Славакіі Роберта Фіца прымае ўдзел у святкаванні 80-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У склад дэлегацыі ўвайшлі нашчадкі паўстання і вызвалення Чэхаславакіі, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Андрэй Дапкюнас.

Урад Славакіі надае вялікае значэнне ўвекавечанню памяці ахвяр нацызму і подзвігу салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944-1945 гадах.

Прэм`ер-міністр Славакіі Роберт Фіца ў знак асаблівай павагі да подзвігу савецкага народа прыняў 28 жніўня ў сваёй рэзідэнцыі ў Браціславе дэлегацыю нашчадкаў удзельнікаў паўстання з Беларусі і Расіі. На сустрэчу былі таксама запрошаны кіраўнікі дыпламатычных місій дзвюх краін. Адбылася нефармальная размова аб захаванні памяці аб подзвігу воінаў-вызваліцеляў і супрацоўніцтве пры падрыхтоўцы святкавання 80-годдзя Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.

Славацкае нацыянальнае паўстанне стала важным этапам барацьбы славацкага народа супраць нямецкіх акупантаў і мясцовага калабарацыянісцкага рэжыму.

Паўстанне пачалося 29 жніўня 1944 года і прадаўжалася да канца кастрычніка. У мэтах дапамогі паўстанню Чырвоная Армія пачала Усходне-Карпацкую аперацыю. Асноўныя месцы баёў знаходзяцца ў гарыстай мясцовасці цэнтральнай Славакіі вакол горада Банска-Бістрыца.

29 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/23/75036
Текущая дата: 31.12.2024