Белорусский портал в Казахстане

У Польшчы праходзяць акцыі пратэсту кіроўцаў таксі



У Польшчы 25 лістапада праходзяць акцыі пратэсту кіроўцаў таксі, паведамляе польская інфармацыйная служба RMF24.

Пратэстуючыя патрабуюць ва ўрада аказаць ім фінансавую дапамогу. Паводле слоў дэманстрантаў, з-за пандэміі каранавіруса і каранцінных мер яны страцілі сваю зарплату, пры гэтым вымушаны плаціць падаткі.

Акцыі праходзяць у многіх вялікіх гарадах краіны. Таксісты на аўтамабілях павольна едуць, ускладняючы трафік, а таксама перакрываюць дарогі.

Адна з буйнейшых акцый пратэсту праходзіць цяпер у Варшаве. Калона з соцень аўтамабіляў рухаецца да канцылярыі прэм`ер-міністра. Пратэстуючыя маюць намер падаць петыцыю з патрабаваннямі віцэ-прэм`еру Яраславу Качыньскаму.

25 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/248/57167
Текущая дата: 11.10.2024