Белорусский портал в Казахстане

МЗС Беларусі: войскі НАТА могуць застацца ў Сувалкскім калідоры пасля вучэнняў



Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі пракаментаваў, як Мінск ставіцца да чарговых вучэнняў Паўночнаатлантычнага альянсу каля сваіх меж.

Беларусь уважліва сочыць за вучэннямі НАТА па абароне Сувалкскага калідора, заявіў у інтэрв’ю РИА Новости міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Міністр звярнуў увагу, што не так даўно адзін з генералаў амерыканскай арміі заявіў, што вайскоўцы з ЗША, якія часова дыслацыяваны ў Літве, застаюцца там на бестэрміновай аснове.

"Гэта прамое пацвярджэнне таго, што, уласна, частка воінскіх падраздзяленняў, якія накіроўваюцца туды на вучэнні, застаюцца там для пастаяннай дыслакацыі. Таму гэта відавочны факт", - канстатаваў кіраўнік МЗС.

Акрамя таго, кіраўнік МЗС Беларусі звярнуў увагу на нядаўняе выказванне свайго польскага калегі Радаслава Сікорскага. Апошні заявіў, што неабходна стварыць цяжкую брыгаду для хуткага рэагавання на сытуацыю ў суседніх краінах.

"Удумайцеся ў сэнс сказанага. І гэта гаворыць міністр замежных спраў, а не абароны", - адзначыў Алейнік.

Вучэнні краін НАТА ў Літве і Польшчы пачаліся ў красавіку. У іх удзельнічаюць вайскоўцы са ЗША і Партугаліі. Яны адпрацоўваюць абарону Сувалкскага калідора, гэта значыць тэрыторыю ў раёне горада Сувалкі на паўночным усходзе Польшчы. Гэты горад знаходзіцца паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю РФ.

Даўжыня калідора – прыкладна 100 кіламетраў. Як заявіў раней губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў, бяспецы Сувалкскага калідора нішто не пагражае, а ў мілітарызацыі Літвы зацікаўлены ЗША.

Мінск, 6 траўня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/26/73956
Текущая дата: 16.11.2024