Паліцыя Польшчы паведаміла аб арышце аднаго з падазраваных у спробе падпалу сінагогі ў сталіцы краіны.
Як стала вядома, невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў сінагогу ў Варшаве.
Як распавёў супрацоўнік крамы, размешчанай у гэтым будынку, тры зламыснікі кідалі ў сінагогу бутэлькі, напоўненыя бензінам. Паводле яго слоў, сур’ёзнага ўрону будынку не было прычынена.
У паведамленні варшаўскай паліцыі, апублікаваным у сацыяльнай сетцы X (раней Twitter), гаворыцца, што затрыманы 16-гадовы грамадзянін Польшчы, які мае дачыненне да інцыдэнту.
Звязда, 2 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/27/73900
Текущая дата: 16.11.2024