Белорусский портал в Казахстане

Урад ЗША выдзеліў Беларусі $1,3 млн для барацьбы з каранавірусам



Аб гэтым гаворыцца ў Facebook-акаўнце USAID.

Урад ЗША праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) выдзеліў Беларусі $1,3 млн на процідзеянне пандэміі COVID-19. 

"USAID перадае гэтыя сродкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЕФ). Фінансавая дапамога пасадзейнічае ўмацаванню нацыянальнай сістэмы аховы здароўя: рабоце лабараторый, сістэм эпіднагляду і хуткага рэагавання, а таксама павышэнню эфектыўнасці прафілактыкі, кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 і барацьбы з ёю",- адзначаецца ў паведамленні.

USAID таксама падтрымае асветныя кампаніі ў СМІ.

10 красавіка 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/294/52653
Текущая дата: 12.10.2024