Белорусский портал в Казахстане

У Індыі пад каранцін трапіла 1/6 насельніцтва Зямлі



Улады Індыі настойваюць на тым, што паступілі правільна, калі практычна без папярэджання ўвялі жорсткія каранцінныя меры, у выніку якіх мільёны людзей апынуліся адарванымі ад дома і без харчавання.

Дзеянні ўрада былі "прэвентыўнымі, папераджальнымі і паступовымі", гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Улады абвясцілі жыхарам краіны з насельніцтвам 1,3 мільярда чалавек аб увядзенні трохтыднёвага каранціну ўсяго за чатыры гадзіны да яго пачатку.

Па афіцыйных дадзеных, каранавірусам у Індыі заражана каля 900 чалавек.

Аднак спецыялісты асцерагаюцца, што сапраўдная лічба можа быць значна вышэйшай. Па колькасці праведзеных аналізаў на каранавірус Індыя значна адстае ад іншых краін, хоць улады і робяць намаганні па паляпшэнні сітуацыі.

Пакуль што ў краіне было зарэгістравана 20 смерцяў пацыентаў з Covid-19.

Звязда, 29 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/299/52299
Текущая дата: 13.10.2024