Белорусский портал в Казахстане

Беларуская спявачка Kattie перамагла ў конкурсе X Factor у Рызе



У суперфінале беларуска прызнана лепшай па выніках галасавання гледачоў.

У вырашальным раўндзе ёй процістаялі квартэт Baritoni, які заняў другое месца, і група Radio Trio, якая стала трэцяй. У вырашальным раўндзе беларуска выбрала песню "From This Moment" Шанаі Твейн, а да гэтага выканала песню з намініраванага на "Оскар" мюзікла "Зорка нарадзілася" (у дуэце з Аргурсам Груздзінсам).

У выніку Kattie прынесла першую ў гісторыі перамогу беларусаў у конкурсе X Factor. Яна атрымала галоўны грашовы прыз - 10 тыс. еўра і эксклюзіўны кантракт з гуказапісным лэйблам Sony Music.

17 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/347/46073
Текущая дата: 14.10.2024