Белорусский портал в Казахстане

У Нью-Ёрку дазволілі ўказваць у пасведчаннях аб нараджэнні трэці пол



Мэр горада Нью-Ёрк Біл дэ Блаз падпісаў законапраект, якім дазволіў мясцовым жыхарам указваць у пасведчанні аб нараджэнні трэці пол як «X». Закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2019 года, паведамляецца на сайце мэра.

Пазначыць трэцюю гендарную катэгорыю змогуць тыя, хто нарадзіўся ў Нью-Ёрку і не лічыць сябе мужчынам або жанчынай. Да гэтага мясцовыя жыхары маглі выбраць трэці пол у пасведчаннях аб нараджэнні толькі пасля пацверджання лекара аб змене полу.

Указваць трэці пол у пасведчанні аб нараджэнні дазволена ў чатырох штатах — Каліфорніі, Арэгоне, Вашынгтоне і Нью-Джэрсі. У горадзе Вашынгтоне, акруга Калумбія, а таксама ў Арэгоне, Мэне і Каліфорніі дазволены гендарна-нейтральныя правы кіроўцы.

Новы Час, 10 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/353/45310
Текущая дата: 14.10.2024