Белорусский портал в Казахстане

Ва ўзросце 80 гадоў памёр народны артыст СССР Іосіф Кабзон



Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі, атрыманыя ад памочніцы жонкі спевака.

Іосіф Давыдавіч Кабзон быў шпіталізаваны ў канцы ліпеня. Месца і час развітання з артыстам стане вядома пазней.

Іосіф Давыдавіч Кабзон нарадзіўся ў Данецкай вобласці (Украіна) у гарадку Часаў Яр у 1937 годзе. Усесаюзная папулярнасць і вядомасць да яго прыйшлі ў 1964 годзе пасля з`яўлення ў эфіры песні Аркадзя Астроўскага і Льва Ашаніна "А у нас во дворе".

Творчая біяграфія спевака налічвае каля 3 тыс. песень. Выканаўца штогод выходзіў у фінал тэлевізійнага фестывалю "Песня года" на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. За час свайго сцэнічнага жыцця ён гастраляваў больш чым па 100 краінах свету.

Яго імя занесена ў "Кнігу рэкордаў Расіі". Спевака таксама прызналі самым тытулаваным артыстам РФ. Іосіф Кабзон - ганаровы грамадзянін 29 гарадоў Расіі і краін СНД.

Ён вядомы і як палітычны дзеяч, чыя кар`ера пачыналася ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета СССР у 1990 годзе. Кабзон не аднойчы выбіраўся ў Дзяржаўную Думу РФ.

30 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/358/44730
Текущая дата: 14.10.2024