Белорусский портал в Казахстане

Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе"



Сваякі шукаюць грамадзяніна Беларусі пасля тэракта ў канцэртнай зале "Крокус Сіці Хол" у Падмаскоўі. Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой.

"У сувязі з учарашнім жахлівым тэрактам у "Крокус Сіці Холе" работа пасольства Беларусі ў Расіі пераведзена фактычна ў кругласутачны рэжым, усе нашы службы знаходзяцца на сваіх месцах, у тым ліку консульская служба і прадстаўнікі праваахоўных органаў. Забяспечана прамая сувязь з расійскімі калегамі. І, вядома, на сённяшні момант асноўная задача - гэта пацярпелыя і параненыя. Паступаюць новыя вывераныя спісы ад расійскіх калег. Пакуль адзін грамадзянін Беларусі 1981 года нараджэння знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў Боткінскай бальніцы, яму аказваецца ўся неабходная дапамога. Медыкі змагаюцца за яго жыццё", - расказаў Дзмітрый Крутой.

"Яшчэ па адным грамадзяніне: у адпаведнасці са званком, які паступіў на нашу гарачую лінію ў пасольства, праводзяцца неабходныя мерапрыемствы. Па ім на сённяшні момант няма сувязі, але спадзяёмся, што з ім усё ў парадку", - паведаміў пасол.

23 сакавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/37/73285
Текущая дата: 16.11.2024