Нараджальнасць у Швецыі дасягнула гістарычнага мінімуму за ўвесь час яе ўліку, які пачаўся ў 1749 годзе, паведамляе тэлеканал SVT.
Так, узровень нараджальнасці складае 1,45 дзіцяці на адну жанчыну. Найбольшае зніжэнне нараджальнасці зафіксавана ў горадзе Мальмё, дзе колькасць нованароджаных зменшылася з 4,595 тыс.у 2022 годзе да 4,429 тыс. у 2023 годзе. У студзені 2024 года рэзкае падзенне колькасці нованароджаных працягнулася па ўсёй краіне: нарадзілася ўсяго 7,9 тыс.новых грамадзян, што на 350 менш, чым у студзені 2023 года, які на той момант лічыўся рэкордна нізкім па ўзроўні нараджальнасці. Акрамя таго, у 2023 годзе ў 26 з 290 камун у Швецыі нарадзілася менш за 40 дзяцей.
«Тэндэнцыя да зніжэння назіраецца з 2010 года. Мы бачым, што гэта адбываецца па ўсёй краіне і сярод жанчын, якія нарадзіліся як у Швецыі, так і за яе межамі», — сказала супрацоўнік аддзела народанасельніцтва Цэнтральнага статыстычнага бюро краіны Гвадэлупе Андэрсан.
Адзначаецца, што многія жанчыны выказваюць сумненні адносна сваёй гатоўнасці да мацярынства. Пры гэтым у якасці прычын большасць з іх называюць змяненне клімату і агульную нестабільнасць у свеце.
Звязда, 23 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/37/73291
Текущая дата: 16.11.2024