Белорусский портал в Казахстане

Балгарыя прымае міжнародную канферэнцыю "Роля інфармацыйных агенцтваў у час крызісу"



Міжнародная канферэнцыя на тэму "Роля інфармацыйных агенцтваў у час крызісу" пройдзе ў балгарскіх гарадах Сафія і Несебр (на Чорным моры) 7-11 верасня.

У мерапрыемстве прымуць удзел 30 дырэктараў 20 інфармацыйных агенцтваў на Балканах і ў рэгіёне Чорнага мора, у тым ліку прадстаўнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА).

Афіцыйнае адкрыццё канферэнцыі, у якой прыме ўдзел генеральны сакратар Еўрапейскага альянсу інфармацыйных агенцтваў Эрык Найл, адбудзецца ў Нацыянальным прэс-клубе БТА 8 верасня.

Праграма канферэнцыі ўключае абмеркаванне пытання аб ролі інфармацыйных агенцтваў ва ўмовах палітычнага, фінансавага, эканамічнага і міграцыйнага крызісаў і ваенных канфліктаў. XXV Генеральная асамблея Асацыяцыі балканскіх інфармацыйных агенцтваў - краін Паўднёва-Усходняй Еўропы (ABNA-SE) і VIII сустрэча Асацыяцыі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў краін Прычарнамор`я (ПАНІА) пройдуць на форуме 9 верасня ў Несебры.
_____________________________________

ABNA-SE была заснавана ў Салоніках (Грэцыя) 26 чэрвеня 1995 года. У яе склад уваходзяць 11 членаў: AGERPRES (Бухарэст, Румынія), ANA-MPA (Афіны, Грэцыя), Агенцтва Анадолу (Анкара, Турцыя), ATA (Тырана, Албанія), БТА (Сафія, Балгарыя), CNA (Нікасія, Кіпр), FENA (Сараева, Боснія і Герцагавіна), HINA (Загрэб, Харватыя), MIA (Скоп`е, Македонія), SRNA (Баня-Лука, Рэспубліка Сербская ў Босніі і Герцагавіне), ТАНЮГ (Бялград, Сербія) і тры наглядальнікі: Арменпрэс (Ерэван, Арменія), Moldpres (Кішынёў, Малдова) і STA (Любляна, Славенія). ПАНІА была заснавана ў Кіеве (Украіна) 30 мая 2006 года і складаецца з 15 членаў: AGERPRES, ANA-MPA, Агенцтва Анадолу, Арменпрэс, ATA, АзерТАдж (Баку, Азербайджан), БТА, CNA, GHN (Тбілісі, Грузія), HINA , MIA, Moldpres, ТАСС (Масква, Расія), ТАНЮГ і Укрінфарм (Кіеў, Украіна).

7 верасня 2016, Сафія
БЕЛТА - БТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/398/36880
Текущая дата: 18.05.2024