Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 снежня, адказваючы на пытанні супрацоўнікаў барысаўскага прадпрыемства "ПАЖСНАБ", пракаментаваў справаздачу Кангрэса ЗША аб прычынах узнікнення і спосабах барацьбы з пандэміяй каранавіруса.
Нядаўна спецкамітэт па каранавіруснай пандэміі пры Кангрэсе ЗША завяршыў двухгадовае расследаванне і апублікаваў 520-старонкавую справаздачу пад назвай "Агляд дзеянняў пасля пандэміі COVID-19: атрыманыя ўрокі і шлях наперад".
Аўтары даклада прыйшлі да высновы, што абавязковае нашэнне масак было непатрэбным, а лакдаўн моцна нашкодзіў сусветнай эканоміцы, справакаваўшы "ашаламляльны" рост інфляцыі і ўзровень беспрацоўя. Больш таго, навукоўцы лічаць, што метады барацьбы з кавіднай інфекцыяй былі палітычна матываванымі.
У сувязі з гэтым работнікі прадпрыемства заўважылі, што фактычна вынікі даследавання пацвердзілі падыходы Прэзідэнта Беларусі ў перыяд пандэміі. Яны пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, ці прыемна яму было проста па-чалавечы, што тым самым была прызнана правільнасць яго дзеянняў.
"Прыемна, не прыемна… У палітыцы такіх паняццяў няма. Але асабіста, як чалавека… Калі я прачытаў упершыню гэту інфармацыю, некаму з блізкага асяроддзя я сказаў: ну, чаго? Больш ніякіх пытанняў не задаваў: вось, пераканаліся? - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мне прыемна, калі вам прыемна. Я вам шчыра гавару. Калі вы кажаце: "Бацька - малайчына!".
Разам з тым Прэзідэнт заўважыў, што тады не ўсе падтрымалі яго пазіцыю: "Вам тады было не вельмі прыемна і добра, вы мне не вельмі і верылі. Калі ўзяць ваш калектыў, напэўна, тады працэнтаў 80, можа, крыху менш згаджаліся са мной, што трэба ісці гэтым шляхам. Чаму? Таму што ў іх галовы забілі людзям. Ніхто гэтым шляхам не ішоў, акрамя нас, нашай дзяржавы".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што калі ў Беларусі быў выяўлены першы выпадак каранавіруса (у студэнта з Ірана), то было прынята рашэнне закрыць на каранцін увесь універсітэт. Аднак Аляксандр Лукашэнка адразу не падтрымаў такі падыход.
"Я выклікаю міністра (як цяпер памятаю): "Табе хто даў права закрываць прадпрыемства, арганізацыю?" Стаіць, выцягнуўшыся перада мной. Гавару: "Адмяніў рашэнне, твая задача - лячыць і ратаваць людзей. Адкрываць, закрываць буду я". Вось была кароткая з ім размова. І мне трэба было ўсіх жа арганізаваць. Прэм`ер-міністр кажа: "Усіх на аддаленую работу". Якая аддаленая? Калі б "ПАЖСНАБ" спыніўся (хоць вы і значны манапаліст у свеце), наўрад ці вы сёння са мной размаўлялі б на гэту тэму. Можа, вы і захаваліся б (вы ж манапалісты), але вы адсталі б, а магчыма, і не захаваліся. А нашы прадпрыемствы - дакладна ніводнае не працавала б", - выказаў меркаванне Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, калі б беларускія машынабудаўнічыя прадпрыемствы спынілі сваю работу на перыяд пандэміі, на рынках іх замясцілі б замежныя канкурэнты. Спатрэбіліся б сотні мільёнаў долараў для таго, каб зноў стаць на ногі і раскруціцца.
"Я гэта зразумеў, што гэта камусьці патрэбна. І я ўсім заўсёды гаварыў, што гэта "шызафрэнія" (паніка пры COVID-19.). Я ўжо жартаваць пачаў: для таго, каб вылечыцца (да сялян ехаў - яны ж усе працавалі), трэба трактар і сто грам, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Сёння ўжо амерыканцы, якія тролілі мяне пастаянна, прызналі. Яны паўтарылі праз некаторы час усё тое, што я гаварыў".
Уся гэта сітуацыя, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, - урок для людзей. "Мы павінны берагчы сваё здароўе. І вось пандэмія гэта паказала, - адзначыў ён. - Мне тут асабліва таксама выхваляцца няма чым, таму што людзі гінулі. Я ў рэанімацыях пастаянна быў: цукровы дыябет быў на першым месцы, па-мойму, сардэчна-сасудзістыя захворванні. Гэта адкуль? Ад нашай ляноты. Таму я вас падштурхоўваю: на вуліцу, на вуліцу, не можаце бегаць - хадзіце, не можаце хадзіць - бегайце. Трэба займацца сабой, каб не хадзіць у аптэку, каб потым не мучыцца".
"Таму мы мелі рацыю. І я ў гэтым плане рады, што вы нарэшце зразумелі, што бацька меў рацыю тады", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
10 снежня 2024, Барысаў
БЕЛТА
10 снежня 2024, Барысаў
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/4/76161
Текущая дата: 25.12.2024