Белорусский портал в Казахстане

Паліцыя Францыі прадухіліла тэракт у прыгарадзе Парыжа



Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы.

У прыгарадзе Парыжа ў чацвер прайшла спецаперацыя, ў час ператрусу ў адным з дамоў была знойдзена выбухоўка. Людзі з будынка пры гэтым былі поўнасцю эвауяваныя, на месцы працавалі сапёры.

Гаспадар кватэры, дзе праводзіўся ператрус, у чацвер быў затрыманы французскімі спецслужбамі. Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на кіраўніка МУС Францыі Бернара Казнёва, менавіта затрыманне падазронага і яго допыт далі магчымасць прадухіліць чарговы тэракт.

"Была прадухілена спроба тэракта, падрыхтоўка якога была ў рашаючай стадыі, - сказаў Казнёў. - У ходзе аперацыі быў затрыманы падазроны. Размова ідзе аб грамадзяніне Францыі".

Паводле слоў кіраўніка МУС Францыі, "пакуль няма дакладных даных, ці была спроба чарговага тэракта звязана з выбухамі ў Бруселі і Парыжы". Казнёў заўважыў, што праведзеная ў чацвер антытэрарыстычная аперацыя "рыхтавалася некалькі тыдняў".

Акрамя таго, у чацвер у рамках расследавання тэрактаў прайшла паліцэйская спецаперацыя ў Бруселі, у час якой былі затрыманы шэсць чалавек. Рашэнне аб іх змяшчэнні пад арышт будзе прынята 25 сакавіка.

Два выбухі прагрымелі ў брусельскім аэрапорце і яшчэ адзін - на станцыі метро Мальбек 22 сакавіка. У дзень тэрактаў у Бруселі, паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі больш за 30 чалавек, больш за 310 пацярпелі.

Параненых у выніку выбухаў у аэрапорце і на станцыі метро Мальбек шпіталізавалі ў 25 розных бальніц, што знаходзяцца па ўсёй краіне - ад Антверпена да Льежа.

25 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/408/34885
Текущая дата: 09.05.2024