Белорусский портал в Казахстане

У Лондане прэзентавалі "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны"



Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

У Брытанскай бібліятэцы захоўваюцца тры арыгінальныя кнігі Францыска Скарыны. 27 лютага ў Брытанскай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання,  

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага з дырэктарам Брытанскай бібліятэкі Роўлі Кіцінгам, вынікам перамоў стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве.

Кіраўнік міжнароднага аддзела Брытанскай бібліятэкі Марсі Хопкінс правёў экскурсію, падчас якой прадстаўнікі Беларусі азнаёміліся з найбольш каштоўнымі калекцыямі беларускіх выданняў мінулых стагоддзяў, якія захоўваюцца ў Брытанскай бібліятэцы, у тым ліку трыма арыгінальнымі кнігамі першадрукара Францыска Скарыны.

Падчас канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага і ўсходнееўрапейскага кнігадрукавання, Раман Матульскі правёў прэзентацыю факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" і перадаў шматтомнае факсіміле ў дар Брытанскай бібліятэцы.

Мінск, 28 лютага 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/409/38781
Текущая дата: 20.11.2024