Белорусский портал в Казахстане

Помнік класіку беларускай літаратуры Янку Купалу ўсталююць у Ашхабадзе



Пра гэта падчас візіту ў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ) паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Назаркулы Шакулыеў.

«Сёлета адзначаецца 300-годдзе (з дня нараджэння.) нашага вялікага паэта Махтумкулі Фрагі, розныя мерапрыемствы ідуць са студзеня па снежань. У маі пройдзе сустрэча міністраў культуры многіх краін у Ашхабадзе, у кастрычніку намячаецца прыезд кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і адкрыццё ў паўднёвым баку нашай сталіцы вялікага 60-метровага помніка паэту. У гэтай алеі будуць помнікі 25 прадстаўнікам замежных дзяржаў, у тым ліку прадстаўніку вашай краіны Янку Купалу», — сказаў ён.

Пасол дадаў, што вышыня скульптуры складзе 4,9 м. «Ужо ўсе ўзгадненні прайшлі з беларускім бокам. Мы чакаем на гэтае мерапрыемства (шматлікіх гасцей.), запрошаны і Міністр культуры Рэспублікі Беларусь. На кастрычніцкае мерапрыемства запрашэнне накіравана на імя вашага Прэзідэнта», — падкрэсліў Назаркулы Шакулыеў.

Сёння падчас наведвання ВДМУ дыпламат азнаёміўся з умовамі навучання і побыту замежных студэнтаў, правёў сустрэчу з адміністрацыяй ВНУ і навучэнцамі тут грамадзянамі Туркменістана. Таксама падчас экскурсіі ён вывучыў матэрыяльна-тэхнічную базу ўніверсітэта.

Звязда, 13 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/41/73062
Текущая дата: 16.11.2024