Слуцкую мануфактуру, дзе ткалі паясы, спачатку называлі персіярняй, бо за ўзор браліся персідскія паясы.
Чым больш жывеш на свеце, тым больш хочацца паразважаць аб хутка бягучым часе. Разам з Калядамі зусім непрыкметна сышоў студзень, і вось ужо ўпэўнена крочыць люты. Нягледзячы на тое, што за вакном зіма, жыццё ў сталіцы па-летняму віруе.
Сапраўды цёплая атмасфера вітала на адкрыцці выставы твораў іранскага мастацтва з нагоды 38-й перамогі Ісламскай Рэвалюцыі ў Іране. Пабачыць на свае вочы мастацтва старажытнай персідскай цывілізацыі вельмі прываблівала, таму, адклаўшы ў бок усе справы, накіравалася ў Мастацкую галерэю "Універсітэт культуры", што размешчана ў Палацы Рэспублікі.
Тым больш, што прадстаўніцтва пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь і дырэктар галерэі Павел Сапоцька абяцалі цікавую праграму. А паглядзець сапраўды было на што: жывапіс, мініяцюра, каліграфія, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, драўляная скульптура.
На выставе былі прадстаўлены арыгінальныя работы больш 40 аўтараў. А адна з іх вярнула мяне ў дзяцінства.
Каліграфія ці прыгожапісанне
Сярод нас ўжо мала хто піша ручкай, зручней карыстацца камп`ютэрам. Але калі ў канцы 1960-х я пайшла ў першы клас, то вучылася пісаць пер`евай ручкай на ўроках чыстапісання ў адмысловых сшытках, дзе лісты былі ў касую лінейку.
Пяро макалі ў чарнілы і старанна выводзілі літары. Пісаць чыста адразу не атрымлівалася, а таму чарнільныя кляксы былі не толькі на паперы, але і на фартуху школьнай формы, які быў прадбачліва чорнага колеру. Таксама ў чарнілах былі пальцы і твар. Працэс навучання быў працяглы, але ўсе вельмі стараліся, бо прыгожы почарк заўсёды быў у пашане. Шарыкавых ручак у 1968 годзе яшчэ не было, ўсе пісалі толькі чарнільнымі. Праўда, у хуткім часе першыя зусім выціснулі з ужытку пер`евыя. Што ж, прагрэс не спыніць. Калісці і Пушкін пісаў свае несмяротныя творы гусіным пяром.
Усё гэта ўзгадалася мне, калі пабачыла майстарклас па каліграфіі. На маіх вачах чысты ліст паперы запоўніла карункавая вязь з каліграфічных знакаў. Дарэчы, каліграфія ў Іране лічыцца адным з традыцыйных і лепшых мастацтваў. а ў класічнай літаратуры называецца прыгожапісанне.
А тыя ўзоры каліграфічнага мастацтва, якія экспанаваліся на выставе, ілюструюць містычныя вершы вядомых на ўвесь свет іранскіх паэтаў.
З гэтай нагоды як не ўзгадаць радкі персідскага матэматыка, астранома, філосафа і паэта Амара Хайяма (1047 г), творчасць якога пераклаў на беларускую мову Рыгор Барадулін.
Хто быў стары і хто быў малады,
Усіх з сабою забяруць гады.
Зямное царства — ў ім ніхто не вечны,
Мы выйдзем, прыйдуць іншыя сюды.
А яшчэ, ці ведаеце, што ў Іране Амар Хайям вядомы і як стваральнік больш дакладнага ў параўнанні з еўрапейскім календара, які афіцыйна выкарыстоўваецца з ХІ стагоддзя.
І тчэ, забыўшыся, рука
Ад ювелірна зробленых прадметаў побыту з метала немагчыма было адвесці вачэй. Гадзіннікі, вазы, талеркі, пісьмовыя прыборы ўражвалі сваёй вытанчанасцю. Каля кожнага прадмета можна было стаяць гадзінамі, бо сапраўды, як казалі іранскія сябры — метал у гэтых рэчах становіцца душой малюнка і чаканкі. Але мой інтарэс быў каля іранскай ткачыхі, якая напрацягу некалькі гадзін давала майстарклас па ткацтве.
Цікава было параўноўваць яе працу з работай беларусак за кроснамі, хоць станка ў зале не было. Дэманстравалася іншая тэхніка. На вачах наведвальнікаў нараджаўся персідскі дыван. Цяжкая, крапатлівая праца давалася ёй з лёгкасцю, а ціхая ўсмешка ўражвала сваёй адкрытасцю.
Ткацтва дываноў для іранцаў як і для беларусаў- традыцыйнае мастацтва. Персідскімі дыванамі захапляецца ўвесь свет. Яны лічацца сімвалам персідскай культуры і дзяржавы Іран і здаўна з`яўляюцца прадметамі раскошы.
Дарэчы, самы вялікі і дарагі кавёр у свеце быў створаны на тэрыторыі сучаснага Ірана. Легендарны "Вясновы" дыван з выявай рэгулярнага парку саткалі для галоўнай залы шыкоўнага палаца Сасанідаў у Кцесіфоне ў гонар перамогі персаў над рымлянамі і заваёвай Аравійскага паўвострава. Ён меў гіганцкія памеры (122 метры ў даўжыню і 30 у шырыню) і важыў некалькі тон!
Але ў сярэдзіне 12 стагоддзя на Персію напалі арабы і салдаты парэзалі дыван на кавалкі, падзяліўшы яго паміж сабой як трафей.
Што ж, з чаго пачалося, тым і скончылася. Але дыван ўсё адно шкада.
Мода на персідскія ўзоры У Рэчы Паспалітай у 17-18 стагоддзях пашырылася і стала папулярнай тэорыя сарматызму. У адпаведнасці з гэтай ненавуковай тэорыяй шляхта і магнаты разглядаліся як нашчадкі старажытнага ваяўнічага племені сарматаў. Быццам бы некалі яны прыйшлі на ўкраінска- польска- беларускія землі і падпарадкавалі сабе мясцовае насельніцтва.
Сярод магнатаў выпрацавалася сваеасаблівая сармацкая (рыцарская) культура, актыўна пашыраліся ўяўленні аб сармацкім (шляхецкім) гонары. У мастацтве папулярным стаў варыянт параднага партрэта, які называюць сармацкім.
Цікава, што адсутнасць інфармацыі пра сапраўдных сарматаў кампенсавалася звесткамі пра іншыя ўсходнія народы: індусаў, персаў, туркаў. У моду увайшлі перайманні з усходняй культуры. У войску Радзівілаў з`яўляюцца янычарскія роты, арганізуюцца янычарскія аркестры з адпаведным адзеннем і аксесуарамі.
У якасці янычараў выступаюць свае, мясцовыя салдаты і музыканты. Менавіта ў тыя ж часы становяцца папулярнымі і шаўковыя паясы, якія прывозяцца з Кітая, Персіі, Турцыі.
Няма чаго і казаць пра тое, што каштавалі гэтыя модныя аксэсуары вельмі дорага, таму ідэя распачаць вытворчасць паясоў на месцы ляжала на паверхні.
Слуцкія паясы — нацыянальная каштоўнасць Беларусі Слуцкія паясы —гэта прадметы магнацкага адзення 18-19 стагоддзяў, вырабы ручнога шаўкаткацтва, якія самі па сабе з`яўляюцца творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва эпохі беларускага барока.
Ініцыятыва наладзіць вытворчасць модных шаўковых паясоў належыць амбіцыёзнаму князю Гераніму Фларыяну Радзівілу, які прыдумаў і за кароткі тэрмін пачаў рэалізоўваць выключны для таго часу бізнес-праект: выраб шаўковых паясоў на ўзор усходніх. Ён пабудаваў у Слуцку мануфактуру або персіярню, выпісаў з Турцыі ткачоў і пачаў ажыццяўляць сваю справу, якую пасля працягнулі іншыя яго родзічы з Радзівілаў.
Слуцкая персіярня, або Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў дзейнічала ў 1740-1844 гадах.
Напачатку тут працавалі турэцкія майстры. Адным з іх быў эмігрант з Турцыі Аванэс Маджаранц, які ў хуткім часе стаў называць сябе Янам Маджарскім.
Ян Маджарскі быў майстрам тканін польскіх, турэцкіх і кітайскіх і ў хуткім часе падрыхтаваў да працы мясцовых ткачоў. Гісторыя захавала імёны некаторых з іх. Лепшым вучнем Яна быў Юзаф Барсук, выдатнымі майстрамі сталі М. Барановіч, І. Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Т. Хаецкі.
У 1793 годзе на 28 станках працавала 60 майстроў. Росквіту мануфактура дасягнула пры сыне Яна Маджарскага Лявоне, якому ў 1790-м урад за выдатную арганізацыю дзейнасці персіярні надаў шляхецкае званне. Дарэчы, установу называлі персіярняй таму, што ў пачатку вытворчасці за ўзор браліся персідскія паясы.
Пакінуўшы выставу, выйшла на марозную мінскую плошчу. Падумала, як дзіўна пераплятаюцца людскія дарогі і лёсы. Тут Беларусь са сваёй самабытнай культурай, а дзесці далёка Іран, а паміж імі слуцкі пояс.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik
12 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/410/38639
Текущая дата: 20.11.2024