Спецыяліст Эксэтэрскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі патлумачыла, як Дзеду Марозу ўдаецца непрыкметна даставіць падарункі мільёнам дзяцей за адну ноч.
Фізік Katy Sheen сцвярджае, што магчымасць Дзеда Мароза заставацца незаўважным і бясшумна перасоўвацца апісваецца з дапамогай спецыяльнай тэорыі адноснасці (СТА), якая была створана Альбертам Эйнштэйнам у 1905 годзе. Так, з-за перасоўванняў на велізарнай хуткасці, ён можа змяняць свае памеры і тым самым пралезці ў камін, а таксама не старэе.
Яна падлічыла, што чараўніку атрымоўваецца падарожнічаць з хуткасцю каля 10 мільёнаў кіламетраў у гадзіну, каб за адну ноч даставіць падарункі ўсім дзецям. Па гэтай прычыне Дзеда Мароза немагчыма заўважыць, а дзякуючы эфекту Доплера на такой хуткасці яго яшчэ і немагчыма пачуць.
Katy Sheen спадзяецца, што яе тлумачэнне будзе натхняць дзяцей, а таксама не дасць ім усумніцца ў існаванні Дзеда Мароза.
Публікаваць сваё даследаванне ў навуковых часопісах спецыяліст не плануе.
Публікаваць сваё даследаванне ў навуковых часопісах спецыяліст не плануе.
Звязда, 15 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/416/38004
Текущая дата: 20.11.2024