Белорусский портал в Казахстане

Піваварныя традыцыі Бельгіі сталі культурнай спадчынай ЮНЕСКА



Па ўсёй краіне працуюць звыш 200 вытворцаў, якія вараць тысячы гатункаў напою.

Акрамя таго, менавіта піва - важная частка бельгійскай культуры. Пра яго складаюць песні, яго падаюць на стол асаблівым спосабам, а прысвечаныя яму музеі і фестывалі ў Бельгіі  штогод збіраюць вялізную колькасць удзельнікаў з усяго свету.

Пенны напой выкарыстоўваюць і бельгійскія кулінары, у прыватнасці, для вырабу сыроў.

У спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА раней былі занесены японскі тэатр кабукі, а таксама капаэйра і сакалінае паляванне.

Тэлерадыёкампанія, 1 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/418/37824
Текущая дата: 20.11.2024